воскресенье, 30 ноября 2014 г.

Ура, зіма пачалася! Пара выцягваць лыжы, канькі прывесці ў парадак… Але штосьці стрымлівае радасць…І раптам, як пярун сярод яснага неба – сёння ж першага снежня.
       1 снежня – сусветны дзень барацьбы са СНІДам. СНІД – гэта страшэнная навала, якая за шмат год распаўсюдзілася па ўсяму свету і лекі ад яе пакуль што не знойдзены. Паводле афіцыйнай статыстыкі ў 2012 годзе ў Гродне ВІЧ-інфіцыраваных стала на 14 чалавек больш. З іх два - наркаманы. Пры гэтым на кожнага зарэгістраванага наркамана даводзіцца 5-7 незарэгістраваных. Лічыце самі… 
СНІД – гэта вялікая праблема, якая хвалюе кожнага. Людзі павінны ведаць аб ёй як мага больш, каб засцерагчыся самім і абараніць сваіх сяброў, родных і блізкіх. 
Рабяты, паглядзіце відэа "Простыя правілы супраць СНІДу". Ёсць над чым задумацца і што абмеркаваць.

четверг, 27 ноября 2014 г.

Мы рады вітаць усіх аднакласнікаў на старонках нашага блога!
     Спадзяёмся, што кожны з вас знойдзе для сябе нешта цікавае.
Чытайце! 
            Прапануйце! 
                             Пакідайце свае каментары!
Уваход бацькам і настаўнікам дазваляецца!!!