ПРАЕКТ " Добрае сэрца"







У гэтым навучальным годзе мы працуем над рэалізацыяй праекта " Добрае сэрца"















Змест праекта
  І. Уводная частка
v Апісанне праекта
v Актуальнасць праекта
v Вядучая ідэя праекта
v Дэвіз праекта
v Галоўны накірунак
v Выхаваўчыя метады
v Мэта і задачы праекта
v Прынцыпы рэалізацыі праекта
v Срокі рэалізацыі праекта
v Удзельнікі праекта
v Напрамкі дзейнасці
 ІІ. Асноўны раздзел
             Этапы рэалізацыі праекта
ІІІ. Заключная частка
   Плануемыя вынікі
                   Жыццяздольнасць праекта ( перспектывы)
 Спіс выкарыстанай літаратуры

Дабрыня -  гэта тая вечная каштоўнасць, якая перамагае ўсё: жорсткасць, сквапнасць, двудушнасць, неразуменне і недавер… Дабрыня асвятляе душу, дабрыня – гэта стрыжань спрадвечнасці, на якім трымаецца чалавецтва. Дабрыня моцна з’яднала людзей, нягледзячы ні на што. Якую ж нясём мы адзін аднаму дабрыню? Лёгка быць добрым з добрым – паспрабуйце быць добрым з благім. Дык ці не адкажуць людзі дабром на дабро, якія б благія яны не былі. Пэўна, многіх калісьці пакрыўдзілі: каго недаверам, каго непавагаю. Ці ж мала адценняў у аднаго бязмежнага пачуцця, што завецца ўменнем быць добрым?…
                                                     Алесь Асташонак
Апісанне праекта
Праект “Добрае  сэрца” мае сацыяльны накірунак. Ён уключае ў сябе мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне ў будучага пакалення ўстойлівых маральных ідэалаў.  У ходзе рэалізацыі праекта  яго ўдзельнікі далучаюцца да сацыяльна значымай дзейнасці. Дадзены праект дазваляе аб’яднаць намаганні  школьнікаў, бацькоў і настаўнікаў у вырашэнні праблемы праяўлення дабрыні ў акружаючым асяроддзі. Сярод вучняў 8 класа было праведзена экспрэс-анкеціраванне “ што ёсць дабро?”.  57% апытваемых вучняў словы “ дабрыня” і “ чалавечнасць” не раздзяляюць,  43% вучняў разумеюць пад гэтымі словамі добрыя ўчынкі, добрыя адносіны адзін да аднаго, дапамогу каму-небудзь, 23,6% вучняў, на жаль, не лічаць сябе здольнымі здзяйсняць бескарысныя добрыя справы. На пытанне “ Ці лёгка быць чалавечным?” 32,7%  апытваемых адказалі “не”. Дадзены анкетавання дазволілі вызначыць праблему нашага сацыяльнага праекта, яго мэты і задачы.
Праект  “Добрае сэрца” закліканы вучыць дзяцей не праходзіць міма тых, каму цяжка, дзяліцца сваім цяплом з тымі, каму яго не хапае. Дзеці навучацца супрацоўнічаць як з аднагодкамі, так і дарослымі. 

Актуальнасць праекта

Мы жывём у складаны час,у якім усё больш і больш распаўсюджваецца культ бездухоўнасці і амаральнасці. Адбываецца гэта  самымі рознымі спосабамі: тэлевізійнымі перадачамі, дзеяннямі палітычных і грамадскіх дзеячаў, паводзінамі дарослых і г.д.Нягледзячы на ​​разнастайнасць метадаў, сутнасцю іх з'яўляецца навязванне чалавеку стэрэатыпаў агрэсіўных і бязлітасных паводзін у адносінах да іншых, грэбаванне маральнымі нормамі дзеля матэрыяльнай выгады.
Сённяшнія дзеці сцвярджаюць заўтрашні дабрабыт краіны, што цалкам залежыцьад дабраякаснага выхавання. Калі нашы дзеці будуць сумленныя і добрыя, гэтага дастаткова. Усё астатняе прыкладзецца. З жыцця яны самі будуць выбіраць і ўбіраць у сябе ўсё добрае і сумленнае.
Маральна-этычнае выхаванне дзяцей і падлеткаў - важны напрамак выхаваўчай работыЗадача сучаснага педагога не толькі авалодваць нормамі міжнародных сацыяльных і педагагічных кампетэнцый,  імкнуцца выкарыстоўваць інавацыйныя працэсы ў рабоце з вучнямі, але і выхоўваць  у кожным дзіцяці грамадзяніна і патрыёта сваёй краіны, развіваць пачуццё абавязку ў аказанні дапамогі маючым патрэбу, заахвоціць да здзяйснення добрых і карысных учынкаў. Гэты працэс пачынаецца з ранніх гадоў развіцця дзіцяці і праходзіць праз усё свядомае жыццё чалавека. Асновы маральных паводзін закладаюцца менавіта ў школьным узросце. 
Сацыяльны праект “Добрае сэрца”спрыяе фарміраванню ініцыятывы дабра і адказнасці падлеткаў, умення самастойна планаваць і рэалізаваць задуманае, несці адказнасць за свае дзеянні. 
Дабро, гуманізм, міласэрнасць, сэнс жыцця - гэта каштоўнасці, пра якія можна гаварыць бясконца. Ёсць людзі, якія кажуць, а ёсць людзі, якія робяць! Вынікі скажуць самі за сябе. Усё ў нашых руках! 

Вядучая ідэя праекта:  Я павінен зрабіць усё неабходнае, каб колькасць дабра ў свеце павялічылася. 
Дэвіз праекта: Дабрынягэта тое, што сляпы ўбачыць, а глухі пачуе.
Галоўнынакірунак:  аказанне дапамогі дзецям у пазнанні мастацтва тварыць дабро,дарыць яго ўсім, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі і мае патрэбу ў падтрымцы і клопаце. 
У аснову праекта пакладзены наступныя выхаваўчыя метады:
- уцягванне ў дзейнасць; 
- стымуляванне; 
- супрацоўніцтва; 
- давер; 
- асабісты прыклад. 
Мэта праекта:стварыць умовы для ўцягнення  навучэнцаў у сацыяльна-значныя справы па аказанні  практычнай дапамогі ветэранам, адзінокім пенсіянерам, хворым дзецям, людзям,  якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

 Задачы:
 - стварыць умовы  для сацыяльнай актыўнасці і творчасці вучняў, развіцця самасвядомасці;
 - маральна ўзбагачаць асобу дзіцяці ў працэсе калектыўных творчых спраў;
 - выхоўваць  міласэрнасць, дабрыню, павагу да людзей, уменне разумець іншага чалавека;
 - прымаць удзел у сацыяльна - практычнай дзейнасці на карысць іншых людзей;
         - фарміраваць гатоўнасць прыйсці на дапамогу, уменне працаваць калектыўна.
Прынцыпы рэалізацыі праекта:

- супрацоўніцтва ва ўмовах соцыуму;
- добраахвотнасць;
- гуманізм;
- мэтанакіраванасць.

Тэрмін рэалізацыі праекта: верасень2014г – май 2015г.
Удзельнікі праекта: вучні 8 класа і іх бацькі.

Напрамкі дзейнасці:
1. “Творчасць”. Арганізацыя святаў, канцэртаў, акцый, конкурсаў малюнкаў, выраб віншавальных паштовак. 
2.  “Клопат”. Арганізацыя рэальнай дапамогі людзям, якім яна патрэбна.

Этапы праекта
I этап – падрыхтоўчы (верасень-кастрычнік 2014 года)

Фармуліроўка актуальнай сацыяльнай праблемы
1.Правесці класны сход “Дарогаю дабрыні” з мэтай прыцягнення ўвагі вучняў да дадзенай праблемы.
2.Правесці бацькоўскі сход “ Не забудзь пра тых, хто вакол цябе” з мэтай прыцягнення бацькоў ў сацыяльны праект.
Вызначэнне мэты і задач праекта
1. Наведванне мясцовых органаў улады ( сельскі савет), з мэтай выяўлення сацыяльнай групы людзей, каму патрэбна дапамога.
2.Састаўленне картатэкі “Нашы падшэфныя”.
3.Класны сход “ Карта зоны  дзеяння”.
4.Сустрэча з сацыяльнымі работнікамі.

Стварэнне плана праекта
1. Вызначыць пералік асноўных мерапрыемстваў па рэалізацыі праекта.
2. Вызначыць час правядзення мерапрыемстваў.
3.Вызначыць адказных за кожны пункт плана. 4.Вызначыць групу валанцёраў, адказных за правядзенне акцый.


II этап – асноўны( практычны )
(лістапад 2014года  – красавік 2015 года)
1.     Конкурс малюнкаў “ Што такое дабро?”( вучні 1-8 кл.)
2.     Арганізацыя інфармацыйных пяціхвілінак “ Хвілінкі дабрыні”( 1-8 кл.)
3.     Акцыя  “Кветкі дабрыні ветэранам педпрацы”
4.     Акцыя “ Я дару табе сонца” ( збор пажаданняў і добрых слоў)
5.     Акцыя “Ветэран жыве побач”
6.     Акцыя “Адзін, але не адзінокі”
7.     Акцыя“Не сумуй, малыш” (наведванне дзіцячага садка)
8.     Акцыя “ Слова пра нашых землякоў”
9.     Акцыя “ Навагоднія цуды” ( навагодняе прадстаўленне для дзяцей дзіцячага сада, хворых дзяцей)
10.     Акцыя “ Вобраз і памяць” ( зрабіць і падараваць  фотаздымкі ветэранам ВАВ з надпісам “ Мы ганарымся Вамі!”)

Мерапрыемства
Задачы
Тэрмін выканання
Адказныя
Конкурс малюнкаў “ Што такое дабро?”
Правесці конкурс малюнкаў сярод вучняў 1-8 класаў
лістапад
Гаўрыло К.
Макей В.
Інфармацыйныя
“ Хвілінкі дабрыні”
Арганізаваць і правесці інфармацыйныя пяціхвілінкі сярод вучняў 1-8 класаў
1-е паўгоддзе
Ермаковіч А.
Ланкоўская Г.
Акцыя “ Ад шчырага сэрца”
Падрыхтаваць віншаванні жанчынам з Днём Маці
кастрычнік
Карповіч Д.
Базыльчык В.
Акцыя “Кветкі дабрыні ветэранам педпрацы”
Падрыхтаваць сувеніры-падарункі і віншаванні ветэранам педпрацы
кастрычнік
Андрошчык Д.
Грушэўская Г.
Базыльчык В. 
Акцыя “Ветэран жыве побач”

Наладзіць цесную сувязь з ветэранамі вайны , адзінокімі пенсіянерамі з мэтай аказання пасільнай дапамогі
на працягу года
Паследняя Ю.
Каскевіч К.
Хаміцкі А.
Акцыя “Адзін, але не адзінокі”
Акцыя “ Слова пра нашых землякоў”

Расказаць на старонках раённай газеты пра лёс вядомых людзей нашага пасёлка
2-ое паўгоддзе
Класны кіраўнік
Карповіч Д.
Акцыя “ Навагоднія цуды”
Арганізаваць навагодняе прадстаўленне для дзяцей дзіцячага сада, хворых дзяцей
Снежань-студзень
Друць М.
Сакалоўская

Акцыя“Не сумуй, малыш”
Падрыхтаваць і правесці забаўляльную праграму
“ Крок да дабрыні” з выхаванцамі дзіцячага сада
люты
Ермаковіч А.
Карповіч Д.

Акцыя  “Я дару табе сонца”
Арганізаваць выраб і продаж сувенірных кветак. Сабраныя сродкі накіраваць на выраб фотаздымкаў акцыі “ Вобраз і памяць”
сакавік
Рэкуць А.
Есько М.
Ланкоўская Г.
Акцыя “ Вобраз і памяць”
Зрабіць і падараваць  фотаздымкі ветэранам ВАВ з надпісам “ Мы ганарымся Вамі!”
красавік
Карніловіч Д.
Сакалоўская Г.
Камінскі С.
III этап – заключны  (май 2012 года) 
1.       Састаўленне  базы дадзеных аб выніках дзейнасці  праекта.  Выяўленне самых актыўных вучняў. Аналіз выканання праекта.
2.       “Веснік добрых спраў” (асвячэнне дзейнасці ў сродках масавай інфармацыі).
3.        Выстава фотаработ “Дабрыня вакол нас!”.

Плануемыя вынікі
Праект павінен забяспечыць рэалізацыю патрэб і цікавасцей яго ўзельнікаў, садзейнічаць арганізацыі сумеснай  грамадска-карыснай і творчай дзейнасці, забяспечыць гуманістычныя адносіны паміж дзецьмі і дарослымі, фарміраваць акульначалавечыя каштоўнасці.
У працэсе рэалізацыі праекта ў яго ўдзельнікаў павінна сфарміравацца
наступная сістэма ведаў, уменняў і навыкаў:
-         уменне несці асабістую адказнасць за вынікі сваёй працы;
-         праяўляць сяброўскі клопат аб людзях;
     -   выконваць розныя віды працоўнай дзейнасці;
     -   рацыянальна выкарыстоўваць свой час;
     -   праяўляць настойлівасць у дасягненні мэты.
Прагназую, што ўдзельнікі гэтага праекта не будуць сумнявацца ў тым, што трэба зрабіць, калі яны сутыкнуцца з чалавекам, якому патрэбна дапамога. 
Жыццяздольнасць праекта (перспектывы):
- бачнай стане грамадска карысная дзейнасць навучэнцаў школы,
 - навучэнцы школы стануць актыўнымі ўдзельнікамі грамадскага жыцця пасёлка; 
- навучэнцы змогуць убачыць і паказаць іншым  жыццёвую сілу лозунгу “Разам  мы сіла!”. 
Праект перспектыўны яшчэ і таму, што завяршэння не мае, так як заўсёды будуць тыя, каму патрэбна дапамога, і тыя, у каго добрае сэрца.

Спіс выкарыстанай літаратуры

1.         Катовіч Н.К. Мадэлі выхавання школьнікаў. Мінск, НМЦэнтр 2000г.
2.         Пионерия – заветная страна. Минск Красико-Принт» 2006г.
3.         Храмцова Ф.И. Воспитательная система современной школы. Минск, Университетское 2001г.

Кіраўнік праекта :
Карповіч Аксана Уладзіміраўна,
класны кіраўнік 8 класа
Гродзенская вобласць
Свіслацкі раён
г.п. Поразава
вул. Маладзёжная,19
т. 80151320780

Акцыя " Кветкі дабрыні ветэранам педпрацы"





                                   
                             

                                Акцыя " Памяць"
                                    
                                       




                          
                                   



             






                           Акцыя " Ад шчырага сэрца"

                             

                                             
 

                                                   
 

                                                            
 

                                                                
                                                           
 
                                                                             


                                                           






Комментариев нет:

Отправить комментарий